Уладзіміру Мацкевічу абвесцілі прысуд — 5 гадоў узмоцненага рэжыму
5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму для філасофа, стваральніка “Лятучага Універсітэта”, Уладзіміра Мацкевіча.

Палітзняволеннага філосафа абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак); ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання); ч.1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).
Быў затрыманы 4 жніўня 2021 года пасля вобшуку ў доме ў межах крымінальнай справы.
