Уладзіміру Мацкевічу, які трымае сухую галадоўку ў СІЗА, стала дрэнна
У філосафа Уладзіміра Мацкевіча знізіўся ціск, нямеюць рукі і ногі, вельмі вялікая стомленасць. Сёння Мацкевічу стала кепска — яму выклікалі лекара, паставілі кропельніцу і ўкалолі вітаміны, паведамляе Радыё Свабода.
Сястра Мацкевіча сустрэлася з медыкамі з Дэпартамэнту выканання пакаранняў МУС — тыя сказалі, што, паводле іх ацэнак, стан Уладзіміра «задавальняючы і яны трымаюць сітуацыю пад кантролем».
Зняволены філосаф галадае з 3-га лютага ў следчым ізалятары № 1 у Менску.