Уладзіслаў Каім: Дэлегацыя рэжыму Лукашэнкі па пытаннях клімату ў ААН не заўважная і не актыўная
Ініцыятыва Green Network напярэдадні COP28 – Канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па змене клімату 2023 года і акурат у Міжнародны дзень ААН правяла для беларусаў анлайн-сустрэчу пад назвай «Навошта ўдзельнічаць у міжнародных кліматычных перамовах». На пытанне, ці мае ён кантакт з афіцыйнай дэлегацыяй Беларусі ў ААН па пытаннях клімату, адказаў першы маладзёвы дарадца Генеральнага сакратара ААН па клімаце ад Усходняй Еўропы Уладзіслаў Каім:
— Адказ: не. Не бачу зусім. Найбольш актыўны, найбольш прафесійны наш рэгіён — Грузія. Адзін з вынікаў маёй працы можа трапіць у Беларусь. Далучыўся да каманды праграмы развіцця ААН у Нью-Ёрку для таго, каб распрацаваць дакумент для нацыянальных урадаў, які дазваляе з моманту пачатку да моманту ўкаранення, сачыць як канкрэтна найбольш эфектыўна далучаць моладзь у працэс стварэння і імплементацыі супольных нацыянальных унёскаў.
Па словах дарадцы Генеральнага сакратара ААН па клімаце ад Усходняй Еўропы, перад Беларуссю ў будучыні паўстане праблема прыстасавання ўласнай рэсурсназалежнай эканомікі пад «зялёныя» патрабавання ЕЗ і свету. У агульным па рэгіёне, па словах, эксперта будуць нарастаць засушлівыя перыяды, якія паўплываюць на сельскую гаспадарку і харчаванне.
Беларускае Радыё Рацыя