Ульяна Захаранка прызнана пацярпелай



Ульяна Захаранка ўрэшце прызнана пацярпелай – мінула 15 гадоў з часу знікнення яе сына Юрыя Захаранкі. Цяпер яна можа азнаёміцца з матэрыяламі следства. Такое рашэнне следчы Ю.Варавко вынес сёлета 14-га ліпеня, але не паведаміў пра гэта самой Ульяне Захаранцы. Пра гэта стала вядома толькі цяпер – піша „Беларускі партызан“.

Юры Захаранка быў скрадзены ўвечары сёмага траўня 1999 года. Паводле былога начальніка СІЗА №1 Алега Алкаева, Захаранку выкралі, а пасля расстралялі паводле загадаў людзей, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі.

zaharanka_uliana

Беларускае Радыё Рацыя

Фота spring96.org