Ульяне Захаранцы споўнілася 92 гады
Шостага лютага маці зніклага экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі – Ульяну Захаранку – павіншавалі аднапартыйцы яе сына. У мястэчка Васілевічы Рэчыцкага раёна прыехалі з Гомеля сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Кацора і Васіль Палякоў. Гамельчукі ўручылі Ульяне Рыгораўне чырвоныя ружы з пажаданнем доўгіх гадоў жыцця і добрага самаадчування.
Уладзімір Кацора зазначыў, што, на жаль, яны з калегам не прывезлі ёй нейкіх новых звестак пра зніклага сына, але выказаў надзею, што яна дачакаецца таго часу, калі стане вядомая ўся праўда пра лёс і Юрыя Захаранкі, і Віктара Ганчара, і ўсіх іншых зніклых людзей.
Паводле svaboda.org
