Унікальная лекцыя пра Курапаты прагучыць ў Менску



Археолаг Мікола Крывальцэвіч прачытае лекцыю „Курапаты: гістарычны кантэкст”.  На лекцыі даведаемся пра гісторыю адкрыцця і вынікі археолага-эксгумацыйных даследванняў месца масавых расстрэлаў НКУС у Курапатах.

На афішы: фотаздымак, зроблены Міколам Крывальцэвічам падчас эксгумацыі 1988 года ў Курапатах.  

Мікола Крывальцэвіч – археолаг, кандыдат гістарычных навук. Адзін з трох удзельнікаў (Зянон Пазьняк, Мікола Крывальцэвіч, Алег Іоў) археалагічнай экспертнай групы па эксгумацыі ў 1988 годзе пахаванняў і даследавання месца масавых расстрэлаў органамі НКУС у Курапатах. Аўтар навуковых і навукова-папулярных прац па выніках эксгумацыі магіл у Курапатах.

Лекцыя будзе прачытаная  24 студзеня ў пятніцу ў 18:00 на адукацыйнай пляцоўнцы   „Тэрыторыя Правоў” (вул.Ложынская, 16-404).ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць сямротнага пакарання”.   

Беларускае Радыё Рацыя