Унікальная мапа Гародні ад Яўгена Скрабутана
Грамадскі актывіст Яўген Скрабутан распачаў працу над унікальнай мапай Гародні. На мапе зробленай на польскай мове і адмыслова для замежнікаў, будуць пазначаныя цікавыя месцы, кавярні і крамы, дзе можна набыць прэзенты.
У чым адметнасць працы над гарадзенскай мапай распавядае Яўген Скрабутан:
— Над гарадзенскай мапай працаваць прасцей, бо, па-першае, ужо ёсць досвед супрацы прынамсі з мясцовым бізнесам. Плюс у гарадзенскіх фірм, кавярняў, рэстаранаў, з якімі мы супрацоўнічаем, ужо ёсць досвед працы з турыстамі. Яны зразумелі, яны хапнулі гэтага паветра, калі рэальна ў горад прыязджае шмат замежнікаў. Яны вучацца і ўжо умеюць з імі працаваць, яны разумеюць, што для турыстаў з Еўропы павінен быць больш высокі сэрвіс чым для людзей з Усходу.
Яўген Скрабутан стварыў ўжо падобную мапу для Берасця. Яна была надрукавана накладам дзьве тысячы асобнікаў і карыстаецца попытам сярод замежнікаў, якія наведваюць горад над Бугам.
Беларускае Радыё Рацыя