Унікальны каляндар ад сайта “Птушкі штодня”



Да 10-годдзя сайта “Птушкі штодня” гарадзенскія аматары назірання за птушкамі падрыхтавалі ўнікальны каляндар. Пра адметнасці календара распавядае рэдактар сайта “Птушкі штодня” Зміцер Вінчэўскі:

– 12 лепшых здымкаў менавіта за апошнія 10 гадоў, якія беларускія, і не толькі беларускія фатографы-анімалісты размясцілі ў галерэі нашага сайта. Мы трошкі змянілі свой падыход да адбору здымкаў, бо ў мінулых календарах, якія мы выпускаем ужо 6 гадоў, там былі менавіта здымкі, лепшыя за папярэдні год. Дзякуючы таму, што ёсць магчымасць зрабіць адбор менавіта да 10-годдзя, вырашылі, што, канешне, варта ўспомніць і былыя здымкі мінулых гадоў.

На думку Зміцера Вінчэўскага, на фота кожнага месяца змешчаны ўнікальныя птушкі, якіх можна пабачыць у Беларусі.

Стараліся акрамя менавіта цікавых відаў змяшчаць больш мастацкія здымкі, якія прымаюцца вельмі добра, з такім аханнем, калі ўпершыню ўбачыш нават звычайных відаў птушак. Гэта, напрыклад, здымкі крапіўніка, белай сініцы.

Каляндар атрымаюць самыя актыўныя карыстальнікі сайта, а таксама шматлікія гарадзенскія аматары птушак у якасці калядных падарункаў. 

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота: birdwatch.by