Унікальны праект арнітолагаў з Берасцейшчыны



Берасцейскія арнітолагі, сябры таварыства “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, прапануць паназіраць анлайн за адной са сталовак на Берасцейшчыне, дзе харчуюцца птушкі ўзімку.

Пра сталоўку і пра анлайн-праект распавядае Зміцер Вінчэўскі,  рэдактар сайту “Птушкі Штодня”: 

– Сталоўка размяшчаецца ў незвычайным месцы – гэта ўскраіна Белавежскай пушчы. На мяжы Гарадзенскай і Берасцейскай вобласці ў невялічкай лясной вёсцы Залессе. Мы вырашылі паказаць, якія птушкі жывуць у Белавежскай пушчы і прылятаюць пахарчавацца  ў гэтую сталоўку. Унікальных птушак, якія б прыляталі туды, няма, але ў горадзе ўнікальная птушка, якую бачылі, – гэта сярэдні дзяцел. Я думаю, што нячаста мы яго бачым.

Паглядзець на птушак магчыма на адмысловай старонцы на сайце “Птушкі Штодня” http://birdwatch.by/stalouka-2018 і самыя ўважнівыя назіральнікі за птушкамі ўжо зрабілі вызначальнікі птушак, якія могуць заляцець пахарчавацца ў гэтую сталоўку.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота birdwatch.by