Унікальныя гульні праекта „Што? Дзе? Калі?”



У Гародні адбываюцца ўнікальныя гульні для людзей са слабым зрокам праекта элітарных спаборніцтваў „Што? Дзе? Калі?”.

Распавядае адзін з арганізатараў гульняў „Што? Дзе? Калі?” у Гародні Максім Сыраваткін:

– У Гародні ёсць такая „фішка” – гэта турнір сярод людзей з інваліднасцю па зроку. Яны праводзяць спаборніцтвы для астатніх каманд таксама. Я закрываю вочы шалікам, каб быць на роўні і таксама гуляю з гэтымі людзьмі. Гэта вельмі крутая штука і нідзе такога няма, каб людзі са слабым зрокам або зусім сляпыя гулялі ў „Што? Дзе? Калі?”.

Ён таксама зазначыў, што адбываюцца і адмысловыя гульні, дзе ўсе пытанні па-беларуску:

– Ёсць такая штука, як этап „Лігі нацый”. Хлопцы з Украіны пішуць пытанні, у іх ёсць памочнікі, якія перакладаюць гэтыя пытанні: у нашай краіне на беларускую мову, ва Украіне на ўкраінскую, у Расеі на расейскую, нават у Прыбалтыцы спрабавалі гуляць на літоўскай мове. Ёсць асабістыя спаборніцтвы, дзе гуляюць толькі на беларускай мове. Гэта зусім не рэдкасць – пачуць пытанні па гісторыі роднай краіны і г. д.

Рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Бліжэйшая гульня на беларускай мове адбудзецца ў Гародні 25 лютага, гэта чарговый этап „Лігі нацый” з 39 пытанняў. Пытанні падрыхтавалі Тарас Вархрыў ды Аляксандр Кудраўцаў з Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня