Упершыню ў гісторыі Папа ступіў на зямлю Аравійскага паўвострава



 

Фота euronews.com / YouTube

Увечары 3 лютага папа Францішак прыляцеў у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Гэтае падарожжа стала яго 27-м Апостальскім візітам і першым у гісторыі наведваннем Пантыфікам гэтай краіны і Аравійскага паўвострава наогул.

Як паведаміла італьянская рэдакцыя партала Vatican News, візіт Святога Айца ў мусульманскую краіну праходзіць пад дэвізам «Учыні мяне прыладай Твайго супакою» і нагадвае пажаданне, якое восем стагоддзяў таму суправаджала сустрэчу св. Францішка з султанам Егіпта Малікам Аль-Камілем.

Гэтага гістарычнага візіту моцна чакала хрысціянская супольнасць, якая жыве на арабскай зямлі.

Падчас візіту Пантыфіка запланавана міжрэлігіная сустрэча, якая адбудзецца ў панядзелак пасля абеду, а таксама св. Імша, цэлебрацыю якой узначаліць Святы Айцец у аўторак перш, чым вернецца ў Рым.

catholic.by