Упершыню за 23 гады не выйдзе з друку “Газета Слонімская”
У гэтую сераду, 11 лістапада, не пабачыць свет чарговы нумар „Газеты Слонімскай”. Газета не выйдзе і ў бліжэйшыя тыдні. Гэта адбылося ўпершыню за 23 гады, з часу выхаду першага нумара „Газеты Слонімскай”.
Напярэдадні, 9 лістапада, дома ў заснавальніцы «Газеты Слонімскай» Ганны Валадашчук міліцыянеры зладзілі ператрус і забралі камп’ютары, тэлефоны, флэшкі. Ганна Валадашчук праходзіць быццам бы сведкай у крымінальнай справе за абразу і паклёп у тэлеграм-канале ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі і яго жонкі. Пасля ператрусу дома ў Ганны Валадашчук дзясятак міліцыянераў правёў вобшук і ў рэдакцыі газеты. Яны вынеслі і забралі камп’ютары дызайнера, журналістаў, бухгалтараў і іншых супрацоўнікаў рэдакцыі.
“Газета Слонімская” – адзінае незалежнае выданне на Гарадзеншчыне, якое пры Лукашэнку выдавалася 23 гады. І толькі цяпер, нахабным чынам, улада ліквідавала ўсю тэхніку і чытачы не змогуць атрымаць сваё любімае выданне. “Газета Слонімская” пісала заўсёды праўду пра тое, што адбываецца ў рэгіёне і ў краіне. Цяпер без ніякай прычыны выданне ўлада вырашыла ліквідаваць.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота gs.by