Урачыстае адкрыццё алеі маладых у Глыбокім
На яго была запрошана маладая пара Андрэй і Юлія ды Мікалай і Святлана, якія ўжо адзначылі свой срэбны юбілей. Ідэя стварыць такую алею ў Глыбокім належала эканамісту банка Таццяне Каляга. У гэтым ёй дапамаглі работнікі раённага выканкама, у тым ліку галоўны спецыяліст аддзела па справах моладзі Таццяна Працук.
Ну, думаю, такі моладзевы праект будзе. Бо парк Перамогі ёсць, дзіцячая пляцоўка ёсць, а для моладзі ці, напрыклад, для тых жа маладых, якія бяруць шлюб, нічога няма. Ім нават няма дзе прайсціся. І тут я так загарэлася гэтай ідэяй, а Таццяна Віктараўна падтрымала, нават дапамагла некаторымі ідэямі. Пасля ўсё так закруцілася, завярцелася… І вось такі маем вынік.
Маладыя прайшлі праз усе іспыты, якія падрыхтавалі для іх на алеі. Прайшлі праз падкову, якая сімвалізуе шчасце ў сямейным жыцці. Прыселі на лаўку прымірэння, каб помніць пра яе ў часы крыўдаў. Пацерлі жалезны кашалёк – на дабрабыт і багацце, а таксама завязалі пояс трываласці адносінаў.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае
Фота аўтара