Урачыстыя набажэнствы адбыліся ў жодзінскім касцёле



Пасля ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая адбывалася ў мінулы чацвер, 4 чэрвеня, у касцёле парафіі Маці Божай Фацімскай Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Жодзіне з 10.00 7-га чэрвеня, у нядзелю, адбываліся набажэнствы з працэсіяй Божага Цела да чатырох алтароў.

У храм прыйшло шмат прыхаджанаў рознага веку з дзецьмі. Імшу служылі айцец Канстанцін ды пробашч, айцец Міхал Цвячкоўскі. Яны разам праводзілі і працэсію, хаду вакол касцёла з малітвамі.

Раніца выдалася вельмі цёплай і сонечнай. А набажэнствы, як звычайна, адбыліся ўрачыста і запамінальна.

[Not a valid template]

Алесь Лета, Беларускае Радыё Рацыя, Жодзіна

Фота Святланы Лапіцкай