Ураган на Віцебшчыне пашкодзіў будынкі і паваліў дрэвы



У Расонскім і Полацкім раёнах Віцебшчыны ўраган пашкодзіў будынкі, вышку мабільнай сувязі, а таксама паваліў дрэвы, паведамляе МНС.

У Расонах дрэвам прыціснула жанчыну. Ратавальнікі вызвалілі пацярпелую, яна была шпіталізавана ў бальніцу. Паводле інфармацыі РУП «Віцебскэнерга», у гарпасёлку адключаныя тры лініі электраперадачы.

У Полацкім раёне праводзяцца работы па ўборцы паваленых дрэў на аўтадарозе Р-20.

Моцны вецер бушуе таксама ў Гомелі.

Фота: vitebsk.mchs.gov.by