„Урбанізацыя” ў Гародні сабрала 100 гульцоў



Гарадзенскі гарадскі квэст «Non-Stop Game /«Урбанізацыя» сабраў амаль сотню гульцоў, якія вырашалі розныя рэбусы і лагічныя загадкі, шукалі схаваныя шыфры і артэфакты. У гульні ўдзельнічалі людзі рознага ўзросту: ад 10 да 60 год.

Пра асаблівасці гульні распавядае Янка, адзін з удзельнікаў каманды пераможцаў:

– Я гуляю ўпершыню. Для мяне гэта штосьці новае. Раней я гуляў у квэсты па розных прынцыпах, у невялікіх пакоях, тут жа – у вялікім горадзе. Маю вялікі інтарэс, паколькі ты, дзякуючы гэтаму, развіваеш мабільнасць, лінейную логіку, так як ты паступова едзеш ад пункта да пункту і разглядаеш розныя рэчы. Вельмі спадабаўся апошні ўзровень з наборам вады ў трубах, паколькі апошні ўзровень – эмоцыі зашкальваюць.

Агулам у гарадзенскім квэсце прыняло ўдзел 16 камандаў, дзе большасць гульцоў упершыю ўдзельнічала ў падобным праекце. Наступная гульня з праекту Non-Stop Game адбудзецца ў верасні 2019 года.

Беларускае Радыё Рацыя