Усе гэтыя сённяшнія шуняўкі і сам самазванец



Тры дні запар сёлета дэмакратычная грамадскаць адзначае вялікае свята – Дзень Волі. Святкаванне БНР-101 у Менску прайшло 24 сакавіка ў Кіеўскім скверы. Было некалькі тысяч людзей, якія з задавальненнем слухалі мастацкія выступы музычных гуртоў, але найбольш запамінальнымі і знакавымі былі выступы палітычных і грамадскіх дзеячоў, кажа ўдзельнік мерапрыемства, праваабаронца Сяржук Русецкі:

– Як сказаў Зміцер Дашкевіч, кім мы былі б, калі б не было абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі? Усе гэтыя сённяшнія шуняўкі самі самазванцы, і ўся іх вертыкаль разам з міліцыянтамі, якія ахоўвалі і ўсталёўвалі гэтыя турнікеты, праз якія людзей прапускалі, нешта шукалі ў людзей… Выступ Зміцера Дашкевіча найбольш уразіў. Павел Севярынец нармальна выступаў, але ён выступаў як палітык, у добрым сэнсе гэтага слова, а Зміцер – як прапаведнік, пастар.

 

За сваю прамову на дазволеным мерапрыемстве Зміцер Дашкевіч быў затрыманы на вачах цяжарнай жонкі і дзяцей. 

Паводле Сержука Русецкага, на жаль, беларускія міліцыянты да гэтага не зразумелі, што не трэба змешваць правапарадак з палітыкай. Такімі дзеяннямі яны разбураюць ушчэнт імідж маршакаўскага дзядзі Сцёпы. Бег гісторыі не зменіш. Прыйдзе час, і 25 сакавіка зойме сваё пачэснае месца ў шэрагу галоўных дзяржаўных беларускіх свят.

Беларускае Радыё Рацыя