Усе кандыдаты на адзін твар
Такую выснову можна зрабіць з аналізу асвятлення парламенцкіх выбараў у беларускіх СМІ, які быў прэзентаваны жніўня Беларускай асацыяцыяй журналістаў.
Медыйная неапазнавальнасць кандыдатаў замінае электаральнаму выбару, а неадрознасць палітычных партый у вачах выбаршчыка робіць незразумелай барацьбу паміж імі, гаворыць кіраўнік групы маніторынгу БАЖ Алесь Анціпенка:
— Магу вам сказаць, што я адмыслова з нецярпеннем чакаў таго, як тэлевізійныя праграмы будуць анансаваць выступы кандыдатаў у эфіры. Анасуецца наступным чынам: «Выбары-2016». Калі выбаршчык захоча даведацца, хто будзе выступаць, дык гэта немагчыма зрабіць. Учора я патраціў вялікую колькасць часу каб знайсці графік выступу кандыдатаў на тэлебачанні і радыё. Я не знайшоў, дзе яны запакаваныя і як яны вісяць, дык як выбаршчык можа даведацца?
Са словаў Алеся Анціпенкі, гэта невыпадковая рыса асвятлення выбарчай кампаніі ў дзяржаўных СМІ, а абсалютна прадуманая і накіравана на дэпалітызацыю выбарчага працэсу як такога.
Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск