Усе раёны Берасцейскай вобласці ахоплены каронавірусам
Усе раёны Берасцейскай вобласці ахоплены каронавіруснай інфекцыяй. З’явіліся звесткі па Маларыцкім раёне. Дакладныя лічбы ў разрэзе Берасцейшчыны, як і па іншым рэгіёнам Беларусі, невядомыя:
– Стала вядома, што ў Маларыцкім раёне афіцыйна 15 станоўчых тэстаў на COVID-19. Дзевяць знаходзяцца на лячэнні непасрэдна ў Маларыце, а астатнія — у Берасці. Перапрафіляванне бальнічных ложкаў, у тым ліку ў раённых цэнтрах, кантралюе Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Савет Міністраў.
Больш за ўсё пацыентаў з каронавірусам (за выключэннем Берасця) у Столінскім раёне — апошнія лічбы — 109 чалавек. На другім месцы Кобрыньскі раён — каля паўсотні. А вось на Лунінеччыне статыстыка не абнаўляецца больш за месяц — там колькасць можа быць прыкладна такой жа як на Століншчыне, а тое і больш, зыходзячы з сур’ёзных праблемаў на пачатку эпідэміі.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота Reuters