Усе школы Менска з верасня пяройдуць на нарматыўнае фінансаванне



Удзельнікамі праекта па апрабацыі нарматыўнага фінансавання з верасня 2018 года стануць усе школы Мінска, паведамілі ў камітэце па адукацыі Менгарвыканкама па выніках калегіі камітэта.

З 2020 года да праекта далучацца і ўстановы дашкольнай адукацыі. „Аб’ём сродкаў на функцыянаванне ўстаноў будзе залежаць ад велічыні нарматыву і колькасці навучэнцаў. А ў сувязі з гэтым эканамічныя пытанні выразна пераплятаюцца з пытаннямі якасці адукацыі і стварэння бяспечных умоў. Менавіта гэтыя крытэрыі з’яўляюцца вызначальнымі для бацькоў пры адказе на пытанне: куды пайсці вучыцца”, – адзначылі ў камітэце.

Як паведамлялася раней, у Беларусі у 2018 годзе пашырыцца геаграфія пілотнага праекта па апрабацыі нарматыўнага фінансавання школ (прынцып „грошы ідуць за вучнем” – сродкі з бюджэту выдзяляюцца ў залежнасці ад колькасці вучняў). Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 27 снежня 2017 года нумар 1009. У гэты праект дадаткова ўключаны ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ў Жабінкаўскім раёне Берасейскай вобласці і Менску. Усяго ў бягучым годзе ў эксперыменце будуць удзельнічаць 857 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і 471 тыс. вучняў (у 2017 годзе было 642 установы і 292,1 тыс. вучняў).

Пастанова прынята для ўдасканалення бюджэтнага фінансавання ў галіне адукацыі і ўмоў аплаты працы педагагічных работнікаў.

belta.by