Усе школы Японіі закрыюць з-за каронавіруса
Прэм’ер-міністр Японіі Сіндза Абэ запатрабуе ад префектуральных уладаў часова зачыніць школы па ўсёй краіне ў рамках мер па прадухіленні распаўсюджвання каронавіруса, паведамляе ТАСС.
Адзначаецца, што меры ўступяць у сілу з 2 сакавіка і будуць дзейнічаць да пачатку вясновых канікул. У залежнасці ад прэфектуры гэта альбо сярэдзіна, альбо канец сакавіка. Пры адсутнасці дадатковых распараджэнняў урада дзеці вернуцца ў школы ў красавіку.
У індывідуальным парадку аб закрыцці школ ужо абвясцілі ўлады паўночнай прэфектуры Хакайда і заходняга горада Осака.
Агульная колькасць тых, хто заразіўся каронавірусам у Японіі перавысіла 900, восем чалавек памерлі. Большасць інфіцыраваных (705) – гэта пасажыры і экіпаж круізнага судна Diamond Princess.
Фота monateka.com
