Ушанавалі паўстанцаў пад Мілавідамі
У Мілавідах Баранавіцкага раёна 4 чэрвеня ўшанавалі паўстанцаў, якія змагаліся супраць Расейскай імперыі. Адбылося гэта роўна 155 гадоў таму.
З гэтай нагоды ў Мілавіды завіталі сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, Партыі БНФ і руху “За Свабоду” з Менску.
Прысутныя ў гонар паўстанцаў узнялі бел-чырвона-белыя сцягі і ўсклалі кветкі да помніка.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Баранавіцкі раён