Ушанавалі супрацоўнікаў РАУС, якія загінулі



Каля Слонімскага РАУС урачыста адкрылі мемарыяльны знак, прысвечаны памяці мясцовых міліцыянераў, якія ў розныя гады загінулі пры выкананні службовых абавязкаў.

На мемарыяльнай шыльдзе выбіты імёны Васіля Дмухоўскага, Мікалая Мароза, Аляксандра Міхальчыка і Васіля Лаўрашчука. Гэтыя міліцыянеры загінулі ў розны час і пры розных абставінах.

Напрыклад, Аляксандру Міхальчыку яшчэ ў 1967 годзе была ўстаноўлена мемарыяльная шыльда на будынку Слонімскага РАУС. Цікава тое, што ўчастковы інспектар гарадскога аддзела міліцыі Аляксандр Міхальчык пасля вайны прымаў удзел у ліквідацыі і знішчынні тых беларускіх атрадаў вяскоўцаў і гараджан, якія не прымалі савецкай улады, не хацелі ўступаць у калгасы, былі супраць бальшавікоў. 25 снежня 1945 года каля вёскі Плаўскія адбыўся бой, дзе і быў забіты міліцыянер Міхальчык.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара