Ушанаванне памяці маракоў Пінскай ваеннай флатыліі
Пінск наведалі чальцы Кіеўскага Таварыства ветэранаў выведкі Ваенна-Марскога флоту. Амаль дзесяць гадоў кіеўляне супрацоўнічаюць з мясцовымі гісторыкамі і краязнаўцамі ў пытанні даследвання гісторыі Пінскай рачной флатыліі. За гэты час выяўлена шмат артэфактаў, знойдзены парэшткі і складзеныя дакладныя спісы маракоў. Старшыня таварыства Аляксандр Мармашоў адзначае, што шмат зроблена па ўшанаванню памяці загінулых маракоў у час Другой Сусветнай вайны:
– Мы адкрылі помнікі. У Жабчыцах – 39-му бамбардыровачнаму палку і 46-й разведвальнай авіяэскадрыліі Пінскай ваеннай флатыліі. Помнік у Жабчыцах усталяваны там, дзе загінуў тральшчык 205-й днепроўскай ваеннай флатыліі. І другі – дзе была пасадка дэсанта.
Сярод асноўных напрамкаў дзейнасці Кіеўскага Таварыства ветэранаў выведкі Ваенна-Марскога флоту – стварэнне гісторыка-мемарыяльнага комплексу «Пінская ваенная флатылія» ў сяле Ладзінка, Чарнігаўскай вобласці.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя