Ушанаванне памяці ўдзельнікаў аперацыі “Вострая брама”



Ускладаннем вянкоў і запальваннем свечак на месцы пахавання жаўнераў Арміі Краёвай сябры Саюза палякаў на Беларусі, ветэраны, прадстаўнікі Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ўшанавалі падзеі 71-гадовай даўніны і аперацыі “Вострая Брама”. Палякі наведалі пахаванні ў І’еўскім, Воранаўскім, Лідскім, Шчучынскім і Гарадзенскім раёнах, а таксама на тэрыторыі гістарычнай Віленшчыны, у тым ліку Ашмянскі, Астравецкі і Смаргонскі раёны. Наведваючы месцы народнай памяці, удзельнікі ўшанавання прыгадалі гісторыю аддзелаў Арміі Краёвай, кажа старшыня Саюза палякаў Мечыслаў Яскевіч:

– Штогод Саюз палякаў супольна з Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Гародні наведвае месцы, звязаныя з аперацыяй “Вострая Брама”. Жаўнеры Арміі Краёвай ішлі на Вільню, каб вызваліць яе ад немцаў, і паказаць Чырвонай Арміі, саветам, якія лічыліся саюзнікамі, што Вільня – наша. Мы хочам ушанаваць памяць усіх тых, хто загінуў. А тыя, хто выжыў, здраніцкі былі знішчаныя аддзеламі СМЕРШ і НКУС.

Як і кожны год ганаровымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі жывыя сведкі і ўдзельнікі тых падзей – капітан Вераніка Себасцьяновіч і паручнік Францішак Шамрэй.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота t-styl.info