Ушануем Ларысу Геніюш разам



У суботу, 11 жніўня, у Зэльве адбудзецца ўшанаванне вялікай беларускай паэткі, вязня сталінскіх лагераў Ларысы Геніюш (1910-1983).

У зэльвенскай Свята-Троіцкай царкве ў 9 гадзін пачнецца служба ў гонар паэткі. А потым каля помніка ля царквы ад імя ўсіх беларусаў выступяць пісьменнікі, палітыкі, землякі – тыя, каму дарагое гэта імя.

У гэты самы дзень на зэльвенскіх могілках да магілы Ларысы і Янкі Геніюшаў удзельнікі ўрачыстасці ўскладуць кветкі і вянкі.

Запрашаем усіх у Зэльву, каб разам ушанаваць нашу народную паэтку і змагарку Ларысу Геніюш.

Беларускае Радыё Рацыя