Ушануем разам Міхала Валовіча
У суботу, 11 чэрвеня, беларуская дэмакратычная грамадскасць збярэцца ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна, каб разам ушанаваць памяць беларускага нацыянальнага героя, удзельніка нацыянальна-вызвольнага паўстання на Беларусі ў 1830-1831 гадах Міхала Валовіча, (18 чэрвеня, спаўняецца 210 гадоў з ягонага дня нараджэння).
Каля мемарыяльнага знака Міхала Валовіча і яго паплечнікаў адбудзецца ўскладанне кветак, выступы беларускіх грамадскіх актывістаў, літаратараў, гісторыкаў і бардаў.
Пачатак імпрэзы ў 10 гадзін. Запрашаюцца на мерапрыемства ўсе жадаючыя, каб разам ушанаваць тых, хто змагаўся за незалежнасць і вольнасць нашай Бацькаўшчыны.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён
