Усіх расейскіх студэнтаў забяруць з Турцыі



Расейскія студэнты, якія навучаюцца ў Турцыі па абмене, будуць вернутыя ў Расію, заявілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі і навукі РФ.

«Усіх студэнтаў, якія знаходзяцца ў Турцыі па праграмах акадэмічных абменаў, у максімальна сціснутыя тэрміны мы вернем ў Расію», — паведамілі ў прэс-службе 30 лістапада 2015 года.

Супрацоўнік прэс-службы растлумачыў „Інтэрфаксу”, што ўсяго ў Турцыі знаходзяцца менш за сто студэнтаў-расейцаў.

Напярэдадні кіраўнік Міністэрства адукацыі РФ Дзмітрый Ліванаў заявіў, што ВНУ Расіі накіраваны ліст пра неабходнасць прыпыніць супрацоўніцтва з Турцыяй. У прэс-службе растлумачылі, што, у прыватнасці, у лісце гаварылася пра адмену запланаваных паездак расійскіх выкладчыкаў і студэнтаў у рэспубліку.

Акрамя таго, у міністэрстве патлумачылі, што ў сферы агульнай адукацыі паміж Расіяй і Турцыяй дзейнічала толькі адно пагадненне, і 27 лістапада ў адрас турэцкага боку было накіравана паведамленне пра ягонае скасаванне.

Интерфакс