„Усім выключаным варта крыўдзіцца толькі на сябе”



З пачатку 2021 года пяць адвакатаў былі выключаныя з адвакацкай супольнасці рашэннямі дысцыплінарных камісій „за парушэнне патрабаванняў і ўмоў ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці”, адзначыла старшыня дысцыплінарнай камісіі Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў (БРКА) Таццяна Ткачонак.

„Рашэнне аб выключэнні адваката прымалася толькі тады, калі станавілася ясна, што чакаць ад яго спынення парушэнняў правілаў прафесійнай этыкі не даводзіцца”.

„Таму ўсім выключаным з калегіі адвакатаў варта крыўдзіцца выключна на сябе”, — дадала Ткачонак

За апошні год былі пазбаўленыя магчымасці працаваць больш за 20 адвакатаў, якія абаранялі абвінавачаных у значных палітычных справах. У іх ліку — Дзмітрый Лаеўскі (адвакат экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі), Антон Гашынскі (адвакат медыяменеджара Андрэя Аляксандрава), Андрэй Мачалаў (адвакат журналісткі tut.by Кацярыны Барысевіч), Сяргей Зікрацкі (адвакат журналісткі тэлеканала „Белсат” Кацярыны Андрэевай) ды інш.

Беларускае Радыё Рацыя