Усклалі кветкі на магілу Івана Шэгі
Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл наведалі слонімскія гарадскія могілкі. Яны ўсклалі кветкі на магілу Івана Шэгі – доктара, грамадскага актывіста, палітыка і культурнага дзеяча.
Віктар Марчык выступіў з невялікай прадмовай і сказаў, што сярод нас ужо два гады (памёр 3 кастрычніка 2016 года) няма Івана Іванавіча Шэгі, які любіў Беларусь, усё жыццё лячыў людзей, змагаўся за тое, каб наш народ жыў шчасліва і быў багатым. Ён з’яўляўся адным з папулярных грамадскіх дэмакратычных актывістаў у Беларусі, у Слоніме стварыў недзяржаўную медыцынскую кансультацыю “Шэгамедкансульт”, балатаваўся ў парламент Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя