Услед за Полацкам і Полацкім раёна масачны рэжым уводзіць Наваполацк
У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй рашэннем Наваполацкага гарвыканкама з 12 лістапада ў Наваполацку ўводзіцца абавязковы масачны рэжым, паведамляе novaya.by.
Маскі абавязкова трэба будзе апранаць, уваходзячы ў крамы, гандлёвыя цэнтры, аб’екты грамадскага харчавання, установы аховы здароўя, культуры, адукацыі, спорту, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Захаванне масачнага рэжыму абавязкова пры наведванні адміністрацыйных будынкаў, аддзяленняў сувязі, пошты, банкаў, аб’ектаў бытавога абслугоўвання, аптэк.
Пасажыры грамадскага транспарту (у тым ліку маршрутных таксі і таксі) павінны быць у масцы.
Тэрміны дзеяння масачнага рэжыму не акрэслены. Пры стабілізацыі эпідэміялагічнага становішча ён будзе адменены рашэннем гарвыканкама.
У аддзеле гандлю і паслуг Наваполацкага гарвыканкама паведамілі, што ў горадзе хапае масак у аптэчнай сетцы і аб’ектах гандлю.