Успамінаючы Валерыя Шылу



Грамадскае і музычна-культурнае асяроддзе Баранавіч панесла вялікую страту. 24 студзеня  не стала баранавіцкага саксафаніста і беларускага патрыёта Валерыя Шылы. 10 студзеня яму споўнілася 48 год.

Валер Шыла быў не толькі добрым выкладчыкам, таленавітым музыкам, надзейным мужам і бацькам, але і адданым сынам сваёй Бацькаўшчыны, успамінае яго паплечнік і сябра Уладзімір Гундар:

– У 2006 годзе мы з ім разам ездзілі на кангрэс дэмакратычных сілаў. Працуючы ў вучэльні ён займаўся актыўна грамадскай дзейнасцю. У 2014 годзе, калі ў Кіеве быў Майдан, то Валер на сваім уласным аўтамабілі два разы ездзіў на Майдан. І начаваў там.

Тамара Патоцкая: Пасля 2006 года, пасля Плошчы ён сядзеў тут у СІЗО. У 2010 годзе ён ізноў быў на плошчы.

– Гэта інтэлігентны чалавек, чалавек культуры.

– Ён быў ахвярным чалавекам, ішоў на крыж, калі іншыя сядзелі па хатах.

Апошнія гады Валер Шыла змагаўся з ракам, перанёс некалькі аперацый. Да апошняга дня выкладаў у Баранавіцкім дзяржаўным музычным каледжы.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.