Успаміны сына «ворага народа»
Жыхар Баранавіч – Генадзь Януш, якому 86 гадоў, ўзгадвае трагедыю сваёй сям’і са слязьмі на вачах. Менавіта савецкая ўлада з яе рэпрэсіўным апаратам разбурыла яго сям’ю, і нават змяніла яго імя Хенрык на Генадзя. У 1947 годзе быў арыштаваны бацька-паляк з Катавіцаў Юзэф і адпраўлены ў бок Магадана, — ўзгадвае спадар Генадзь:
— Бацьку забралі… Нічога яму не прад’явілі, бо не было чаго прад’явіць. Далі тры гады вольнага пасялення. Паслалі яго адразу ў Менск, а з Менска увесь састаў быў сабраны і паслалі ў бок Магадана. У кожным вагоне двухосевым было па сто чалавек. На паўстанках выкідалі мёртвых. Тыя, што ехалі з вагоне, не хацелі выкідаць. Бо ён памёр, але нейкі час яшчэ цёплы і каля яго грэліся. У Краснаярску, ў вагоне, дзе ехаў бацька засталося сем чалавек.
Пасля вызвалення Юзэф Януш не змог жыць у Беларусі – не далі на гэта дазволу. А ягоныя дзеці доўгія гады жылі з пазнакай «дзеці ворага народа».
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Бацька Хенрыка Юзэф
Бацькоўскі дом Януша
Наталля, 2016 год
Пасведчанне аб нараджэнні Хенрыка
Сям’я Янушаў. Бацька Хенрыка крайні злева, побач з маці сам Хенрык
Юзэф Януш
Беларускае Радыё Рацыя