Успаміны відавочцы вызвалення Менска 3 ліпеня
3 ліпеня 1944 года быў вызвалены Менск ад нямецка-фашысцкай акупацыі. Сведкаў таго страшнага часу застаецца ўсё менш, нават тых, хто быў тады ў дзіцячым узросце. Таму ўспаміны іх вельмі важныя для сучаснікаў. Яны адкрываюць аб’ектыўную старонку ваеннага ліхалецця Другой сусветнай вайны.
Успамінае карэнная мянчанка Рэгіна Сямёнава, якой напачатку вайны было 8 гадоў:
– Вельмі страшна было, калі яўрэяў расстрэльвалі. У нас дом быў свой і Менску. Яўрэі жылі ў такіх дамах, драўляны, як увесь Менск даваенны. І як іх збіралі, выганялі. А руху машын не было, і вось калі іх білі… там яма была, дзе сёння кінатэатр «Беларусь». Два дні мы чулі, як страляў кулямёт… Каля Чырвонага касцёла павесілі былі партызан.
Паводле Рэгіны Сямёнавай, у 41-м годзе Менск бамбілі немцы, але даволі прадумана, а ў 44-м савецкія войскі.
Сям’я Рэгіны Сямёнавай ацалела, дом і гаспадарка таксама.
3 ліпеня для іх дарагі дзень – вызваленне роднага горада.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя