„Устань з канапы, каб зрабіць жыццё лепшым”



Cемінар у Бярозе па тэматыцы: устань з канапы, каб зрабіць навакольнае жыццё лепшым прыцягнуў увагу некалькі новых грамадзян з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.

Арганізатары семінару – актывісты грамадскай арганізацыі “За свой горад” Ігар Маслоўскі, Валянцін Лазарэнкаў і Ганна Канюс.

Яны падзяліліся набытым вопытам, алгарытмамі дзеянняў у дасягненні вынікаў па пэўных праграмах, кажа кіраўнік арганізацыі Ігар Маслоўскі:

– Мы, як арганізацыя за свой горад, за поўны час сваёй дзейнасці ўжо накапілі такі станоўчы пазітыўны досвед вырашэння розных праблем. У нас супрацьстаянне і супрацоўніцтва з уладамі па тых ці іншых пытаннях. Мы прыехалі сюды падзяліцца вось гэтым досведам.

Удзельнікі семінару засталіся задаволенымі пачутым і ўбачаным:

– Горш і горш становіцца ў краіне ад таго, што ніхто не хоча нічога рабіць. Я згодны, што трэба змагацца, тады насамрэч можна нешта змяніць.

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Пасля сустрэчы грамадская арганізацыя “За свой горад” папоўнілася новымі валанцёрамі.

Беларускае Радыё Рацыя