Устаноўлена асоба мужчыны, які ўзяў закладніцу ў Менску
Устаноўленая асоба мужчыны, які ўзяў у закладнікі касіра абменнага пункта „БелСвісБанка” ў гандлёвым цэнтры „Шчасце” каля станцыі метро „Усход”.
Як паведаміў Следчы камітэт, падазроным ва ўчыненні злачынства з’яўляецца мужчына 1991 года нараджэння, жыхар Мастоўскага раёна Гарадзенскай вобласці.
Пад пагрозай прадмета, знешне падобнага на пісталет сістэмы Макарава, ён пранік у памяшканне абменнага пункта валют. Замкнуўшы дзверы знутры, падазроны ўтрымліваў у якасці закладніка дзяўчыну-касіра 1995 года нараджэння. Мужчына пагражаў ёй забойствам і прычыненнем цялесных пашкоджанняў у мэтах прымусу супрацоўнікаў праваахоўных органаў забяспечыць яго бесперашкодны сыход з выкрадзенымі грашовымі сродкамі.
Мужчына быў абясшкоджаны супрацоўнікамі „Алмаза”. Закладніца не пацярпела.