Устаноўленая асоба жанчыны, якую знайшлі мёртвай у Менску



 Атрымалася ўстанавіць асобу жанчыны, якая была знойдзеная мёртвай каля станцыі „Дружная” ў Менску больш за месяц таму, 25 жніўня.

„Гэта жыхарка Менскага раёна 1987 года нараджэння. Праведзеная працэдура апазнання сваякамі”, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова на сваёй старонцы ў „Фэйсбуку”. Яна выказала ўдзячнасць „усім, хто дапамог у гэтай працы”, у тым ліку пошукава-выратавальным атраду „Анёл”. „Вельмі важна, калі сумеснымі намаганнямі дасягаем выніку”, — адзначыла Ганчарова.

Як паведамлялася раней, на месцы здарэння пры жанчыне не было выяўлена ні мабільнага тэлефона, ні дакументаў. Параўнанне ўзораў адбіткаў пальцаў рук па дактыласкапічных уліках выніку не далі. Папярэдняй прычынай яе смерці названа пераахаладжэнне.

belapan.com