Усё больш жадаючых жыць у Польшчы



У 2016 годзе з заявай аб выдачы дазволу на знаходжанне ў Польшчы ва Упраўленне па справах замежнікаў звярнулася 152 тысячы чалавек. Як паведаміла ўпраўленне, гэта на 30% больш, чым у папярэднім годзе, піша “Польскае радыё”.

Больш за ўсё заяў падалі грамадзяне Украіны – 95,5 тысяч, што складае 68% ад агульнай колькасці іншаземцаў. 4 тысячы 800 заяў паступіла ад беларусаў, 4 тысячы 700 – ад кітайцаў.

Большая частка спраў (90%) тычылася выдачы дазволу на часовае знаходжанне, якое дазваляе знаходзіцца на тэрыторыі польскай дзяржавы да 3 гадоў. І 8% заяў тычыліся пастаяннага знаходжання.

Фота ofertadom.pl