Усё большае ахвяраў вады
Усё большае ахвяраў вады. У Беларусі мінуў тыдзень, як трывае анамальная спякота, і за гэты тэрмін на вадаёмах краіны патанула 30 чалавек з якіх 4 дзяцей. Чальцы Таварыства выратавання людзей на вадзе нясуць узмоцненае дзяжурства на афіцыйных месцах для купання.
Па словах інструктара таварыства Ігара Кавалёва, штодня грамадзянам нагадваюць першаснае правіла – не лезці нападпітку ў ваду:
– У чарговы раз нагадваем, што купанне і знаходжанне на вадаёмах у стане алкагольнага ап’янення катэгарычна забаронена. Як правіла, гэта ўсё прыводзіць да гібелі і траўматызму на вадзе. Таксама мы яшчэ хочам нагадаць, каб не пакідалі без нагляду сваіх непаўнагадовых дзяцей, бо наперадзе ў нас яшчэ спякотныя дні, і гэта таксама ў нас вельмі вялікая праблема.
Па інфармацыі ратавальнікаў, ужо за сёлетні купальны сезон, які пачаўся 1 траўня, на вадаёмах краіны патанула 88 чалавек, з якіх 10 дзяцей.
Беларускае Радыё Рацыя