Усю ноч на плошчу Перамен прыходзілі людзі



У Менску, на плошчы Перамен, увечары 12 лістапада стыхійна сабраліся сотні людзей, каб ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі.

Мінчук памёр пасля збіцця сілавікамі. “Я не знаходзіла сабе месца і адчувала ўнутраны парыў паехаць на Плошчу”, кажа ўдзельніца падзей Анастасія:

– Мне прыйшла думка, што трэба ехаць кудысьці, бо эмоцыі перапаўнялі на столькі, што ўзнікла моцная боль і таксама спачуванне. Людзей было вельмі шмат. Хтосьці сыходзіў, хтосьці прыходзіў на замену. Людзі ішлі і ішлі. Машыны ехалі і ехалі. На дарозе быў вялікі корак. Машыну не было дзе прыпаркаваць.

Увечары 12 лістапада стала вядома, што ў БХМД памёр Раман Бандарэнка, якога 11 лістапада ў лякарню даставіла хуткая дапамога з Цэнтральнага РУУС Менска.

Сама ж плошча Перамен з’яўляецца адным з самых знакамітых пратэстных двароў Менска. Там знаходзіцца мурал двух дыджэяў, які ўвесь час замалёўваецца сілавікамі.

Беларускае Радыё Рацыя