Утрыманне Анджэя Пачобута пад вартай працягнулі на 3 месяцы
Утрыманне Анджэя Пачобута пад вартай працягнулі на 3 месяцы. Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку жонка Пачобута Аксана. Анджэй Пачобут ужо амаль год знаходзіцца за кратамі праз палітычна матываваныя абвінавачанні.
Сёлета калегі прызналі яго журналістам году ў Польшчы, гэта ўжо другая такая ўзнагарода для журналіста з Беларусі.
Напярэдадні ў Беластоку прайшла чаговая акцыя салідарнасці са зняволенымі актывістамі Саюза палякаў у Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
