Утвораны аргкамітэт „Чарнобыльскага шляху”
У Менску ўтвораны аргкамітэт правядзення масавай акцыі „Чарнобыльскі шлях”. Заяўку пакуль не падавалі, але арганізатары кажуць, што плануюць 26 красавіка правесці традыцыйныя шэсце і мітынг.
У ініцыятыўную групу па правядзенні дэманстрацыі і мітынгу з нагоды трыццатай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС увайшлі Партыя БНФ, „Зялёныя”, БХД, АГП, рух „За свабоду”, прадстаўнікі арганізацыяў грамадзянскай супольнасці.
Першае пасяджэнне аргкамітэта адбудзецца 7 красавіка.