Уважліва з грыбамі
Сёлета ў Беларусі зарэгістраваныя 19 выпадкаў атручвання грыбамі. У медычныя ўстановы ў Менску з’вярнуліся 9 чалавек, у Гомелі і Гомельскай вобласці – 5, у Менскай вобласці – 2, у астатніх абласцях – па аднаму чалавеку.
У некаторых выпадках прычынай атручвання сталі цалкам ядомыя грыбы (напрыклад, лісічкі) з-за няправільнай апрацоўкі, а таксама кансерваваныя грыбы з нарыхтовак мінулых гадоў.
Таму можна збіраць толькі добра вядомыя ядомыя грыбы. Калі які-небудзь грыб выклікае сумневы, лепш яго не зрэзваць. Вельмі важна выконваць правілы апрацоўкі, падрыхтоўкі, кансервацыі і захоўвання грыбоў.
Медыкі не рэкамендуюць даваць грыбы і стравы з іх дзецям да 3 гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя
