Увечары ў Курапатах – супольная малітва



У Курапатах сёння а 19-й гадзіне адбудзецца супольная малітва. 29 чысла кожнага месяца ва ўрочышчы традыцыйна праходзяць акцыі па ўшанаванні памяці ахвяр палітычных рэпрэсій.

Сёння збор запланаваны а 18-ай каля каменя на Курапацкай Галгофе. Пра гэта паведаміў “Свабодзе” прадстаўнік Руху салідарнасці “Разам!” Вячаслаў Сіўчык. Ён прыгадаў, што дагэтуль сумная дата — Дзень ушанавання памяці ахвяр палітычных рэпрэсій — адсутнічае ў дзяржаўным календары. Дагэтуль не асуджаныя тыя, хто ажыццяўляў масавыя забойствы, хто аддаваў загады, хто падводзіў ідэалагічную базу і маральна апраўдваў генацыд. “Таму запрашаем усіх неабыякавых на супольную малітву ўвечары ў Курапаты”, — дадаў актывіст.