Уведзена часовая забарона на наведванне лясоў



У 21 раёне краіны Гомельскай і Магілёўскай вобласці ўведзена часовая забарона на наведванне лясоў. Цяпер пад увагай Берасцейшчына, дзе таксама складаецца пажаранебяспечная сітуацыя ў лясным фондзе – паведамляюць у Міністэрстве лясной гаспадаркі.

Забарону ўводзяць мясцовыя органы ўлады сыходзячы з абставін і нашых рэкамендацый, – адзначае супрацоўнік пінскага лясгасу Мікалай Няхайчык:

– Правіламі пажарнай бяспекі ў лясах Беларусі прадугледжана з наступленнем чацвёртага класа пажарнай небяспекі ўводзіць рашэннем раённых выканаўчых камітэтаў забарону на наведванне лясоў. Чым абумоўлены чацвёрты клас пажарнай небяспекі? Гэта ўстойлівае сухое надвор’е на працягу працяглага часу, што ўздзейнічае на ўзнікненне лясных пажараў.

На Берасцейшчыне ў Столінскім раёне ўжо на працягу сутак ліквідуюць лясны пажар, які ахапіў плошчу ў 3 гектары. Усяго ж у краіне з 10-га па 11-е верасня адбылося 6 лясных пажараў.

Беларускае Радыё Рацыя