Увесну на магіле Міхаіла Жызнеўсказа з’явіцца помнік аўтарства Алеся Шатэрніка
Маці забітага на барыкадах Еўрамайдана Міхаіла Жызнеўскага марыць паставіць помнік сыну на могілках пад Гомелем. Яна азнаёмілася і ўпадабала эскізы мастака Алеся Шатэрніка. Паводле Ніны Жызнеўскай, помнік яе сыну будзе ўсталяваны ўвесну, калі сыдзе снег.
– Помнік будзе вельмі прыгожы, будзе мець выгляд разгорнутай кнігі, адзін бок кнігі будзе чырвоны, другі – чорны. А пасярод кнігі будзе крыж стаяць праваслаўны. І будзе магільная пліта. На магільнай пліце будуць выбіты два гербы – Украіны і наш беларускі, і будуць змешчаны радкі верша памяці Міхаіла Жызнеўскага, апошняя страфа гэтага верша.
Ніна Жызнеўская паведамляе, што мемарыяльную пліту ў гонар яе сына ўсталююць 21 лістапада ў Кіеве ў першую гадавіну пачатку Еўрамайдану. Гамяльчук Міхаіл Жызнеўскі стаў адной з першай ахвяр украінскай рэвалюцыі. Дагэтуль следчыя не знайшлі вінаватых у гібелі беларуса.
Беларускае Радыё Рацыя