Увесну пратэстныя акцыі пачнуцца з новай сілай
“Увесну пратэстныя акцыі пачнуцца з новай сілай”, – упэўнены пінскі блогер Мікалай Клімовіч. На ягоную думку, да палітычных патрабаванняў грамадзян далучацца яшчэ і сацыяльна-эканамічныя, бо сітуацыя заўважна пагаршаецца.
“Беларусь прачнулася і крочыць наперад”, – кажа Клімовіч:
– Я рады, што дажыў да таго часу, калі ўсё ж такі Беларусь прачнулася. Я думаю, што змены будуць і доўга чакаць не прыйдзецца. Цяпер кожны выкарыстоўвае інтэрнэт і пратэсты часова перайшлі ў стадыю інтэрнэту. І самі ўлады прызнаюць, што ў інфармацыйным полі яны вельмі моцна прайграюць.
Суразмоўца дадае, што ўзімку заўжды меншая палітычная актыўнасць, а тым больш ва ўмовах пандэміі. Што датычна рэпрэсій, то яны наадварот падштурхоўваюць людзей да высноваў і дзеянняў, – адзначыў пінскі блогер.
Беларускае Радыё Рацыя