Уводны курс „Тэрыторыя правоў” ад Беларускай праваабарончай школы
Дзяржава заўсёды ў адказе за выпадкі дыскрымінацыі ў грамадстве. У межах Дня нулявой дыскрымінацыі Уводны курс па Правах чалавека „Тэрыторыя правоў” правяла каманда Беларускай Праваабарончай Школы.
Кажа Андрэй Палуда, каардынатар адукацыйна-асветніцкіх праграм БПШ:
– Дыскрымінуюцца, у тым ліку і ў нашым грамадстве, уразлівыя групы – гэта, напрыклад, насельніцтва рома, або цыганы, як у нас называюць. Таксама ёсць даскрымінацыя і ў адносінах жанчын, але ёсць дыскрымінацыя і ў адносінах мужчын, гэта з’яўляецца сур’ёзнай праблемай. Шмат хто кажа, што ў нашай краіне ёсць, напрыклад, дыскрымінацыя да беларускамоўных людзей.
Дзень нулявой дыскрымінацыі ладзіцца 1 сакавіка, каб садзейнічаць роўнасці ўсіх людзей перад законам і на практыцы.
Беларускае Радыё Рацыя