Уводзіцца абавязковае выкарыстанне зімовай гумы
З 16 студзеня ў Беларусі ўводзіцца абавязковае выкарыстанне зімовай гумы. За парушэнне на кіроўцу накладаецца штраф памерам да 1 базавай велічыні.
Змены ў правілах закранулі і перавозку дзяцей у аўтамабілях, паведаміла Людміла Ракевіч з аддзела агітацыі і прапаганды Гарадзенскай дзяржаўтаінспекцыі:
– 16 студзеня ўступіў указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Унесеныя змены ў правілы дарожнага руху, ужо цяпер увялі абавязковую зімовую гуму з 1-га снежня да 1-га сакавіка і абявязковае выкарыстанне дзіцячых крэслаў. З сённяшняга дня ўжо і штрафы адпаведна, калі раней за невыкарыстанне дзіцячага крэсла была ўсяго толькі прафілактыка і казалася пра тое, што гэта насіла рэкамендацыйны характар, то з сённяшняга дня адпаведна бацькі, якія перавозяць сваіх дзяцей, павінны абавязкова перавозіцца ў дзіцячым крэсле.
Абавязак перавозкі дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў у легкавым аўтамабілі з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прыладаў ці іншых сродкаў, якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі (акрамя выпадкаў, калі рост дзіцяці перавышае 150 см.
Беларускае Радыё Рацыя