Увядзенне ў храм Багародзіцы
Праваслаўныя святкуюць сёння Увядзенне ў храм Багародзіцы. Гэта вялікае свята прыпадае на калядны пост, таму святары адзначаюць, што вернікі могуць дазволіць ужыць з поснай ежай крыху чырвонага віна. Прыхаджанка Пінскага Свята-Фёдараўскага сабора адзначыла, што паўсядзённы побыт не павінен быць перашкодай на шляху ў царкву:
– Мы, людзі гэтага пакалення, як сляпыя кацяняты. Мы ўсе вучымся. І, натуральна, мы павінны часам сябе прымушаць схадзіць у храм. Паўсядзённасць зацягвае, і мы проста забываем пра тое, што нам трэба наведваць храм.
Сённяшняе свята сімвалізуе ўваход Дзевы Марыі ў Ерусалімскі храм для прысвячэння Богу, згодна з абяццанямі яе бацькоў. Праваслаўныя, звяртаючыся ў гэты дзень да Багародзіцы, просяць пра сямейны дабрабыт і каб дзеці не адракаліся ад духоўнага жыцця.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
